Конь перашкодзіў журналісту здымаць тэлерэпартаж


Забаўны інцыдэнт здарыўся з рэпарцёрам грэцкага інфармацыйна-забаўляльнага каналу «Makedonia TV» падчас здымак у стайні.

Журналіст паспрабаваў запісаць стэндап пра аб’язджанне коняў, стаўшы на фоне аднаго з іх. Аднак ніводная спроба не ўдалася – конь на мянушку Фрэнкі ўвесь час штурхаў журналіста, цёрся аб яго носам і аблізваў галаву. У выніку тышортка рэпарцёра літаральна змокла, але сам ён не выглядаў засмучаным – смяяўся і жартаўліва ўшчуваў жывёліну.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў