Спецпрадстаўнік Пуціна Міхаіл Бабіч вяртаецца з Менску ў Расею


Амбасадара Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча адклікаюць з пасады пасла РФ у Менску. Інфармацыю пра гэта 30 красавіка паведаміў «Коммерсант».

Увечары 30 красавіка стала вядома, што замест Міхаіла Бабіча новым амбасадарам прызначаны Дзмітрый Мезенцаў.

Hавiны
Стала вядома, хто прыедзе ў Менск замест Бабіча. Ён хацеў стаць прэзідэнтам Расеі і падобны на Лукашэнку
2019.04.30 20:09

Бабіч, які не з’яўляецца карʼерным дыпламатам, лічыўся палітычным прызначэнцам. Перыяд яго працы ў Менску супаў з актывізацыяй лініі Масквы на больш глыбокую інтэграцыю суседняй краінай. Міхаіл Бабіч не прапрацаваў у Беларусі і года, але запомніўся цэлай серыяй скандальных заяў і жорсткай пікіроўкай з беларускім МЗС.

Пра падрыхтоўку адстаўкі Бабіча «Коммерсанту» распавялі некалькі крыніцаў, добра інфармаваных пра сітуацыю вакол амбасадара. «Гэта абмяркоўваецца з мінулага тыдня», – сказаў адзін з іх. Іншы пацвердзіў, што ў бліжэйшы час чакаецца адпаведны ўказ прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Крыніца, блізкая да адміністрацыі прэзідэнта Расеі, пацвердзілі і РБК змену амбасадара ў Менску. Па словах суразмоўцы, рашэнне пра змене кіраўніка дыпмісіі, хутчэй за ўсё, было прынята падчас сустрэчы кіраўнікоў Расеі і Беларусі ў Пекіне.

Спадар Бабіч быў прызначаны кіраўніком дыпмісіі ў Менску 24 жніўня 2018 года. На гэтую працу ён перайшоў з пазіцыі паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расеі ў Прыволжскай федэральнай акрузе. Дыпламатычныя суразмоўцы «Коммерсанту» кажуць, што рашэнне накіраваць спадара Бабіча амбасадарам у суседнюю краіну прымалася ў Крамлі. Сапраўды гэтак жа вырашалася і пытанне яго адклікання ў Маскву.

Hавiны
МЗС абвінаваціў Бабіча ў тым, што ён разбурае стасункі Беларусі і Расеі
2019.04.19 21:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў