Коля Лукашэнка зноў не ў школе і з новай прычоскай. ФОТАФАКТ


Старэйшы і малодшы Лукашэнкі ў Пекіне.
Фота: «Reuters»/«Getty Images»

Цяпер у Астрашыцка-Гарадоцкай школе заняткі, але праходзяць яны без Мікалая. Малодшы сын кіраўніка Беларусі традыцыйна суправаджае бацьку ў міжнародным ваяжы. Маладзён трапіў у аб’ектыў фатографа «Getty Images» Андрэа Вэрдэла (Andrea Verdell) 25 красавіка. У Кітаі хлопец прабудзе тры дні.

Што пра адсутнасць Колі думае дырэктарка, мы хацелі даведацца ў яе самой. Але Кацярына Махахей не падымае слухаўкі.

Асаблівую ўвагу журналістаў прыцягнула новая прычоска юнака. Бачна, што ён сочыць за трэндамі моды.

ВІДЭА
Коля Лукашэнка павіншаваў з кітайскім Новым годам на кітайскай мове і сыграў на раялі
2018.02.15 08:30

У новым вобразе Мікалай з’явіўся з бацькам падчас наведвання Другога форуму міжнароднай супрацы «Адзін пояс – адзін шлях», які праходзіць у Пекіне.

За апошні час Коля моцна змяніўся. У свае 14 ён выглядае на ўсе 18. Хоць яшчэ два гады таму таксама ў Пекіне ён ужо піў алкаголь з бацькам, але выглядаў больш па-дзіцячы.

Старэйшы і малодшы Лукашэнкі п’юць віно падчас папярэдняга візіту ў Кітай. 2017 год

Уражвае і рост Мікалая. Ён ужо вышэйшы за тату і выглядае на фота, як ягоны ахоўнік. А сам Лукашэнка-старэйшы не маленькі. Ягоны рост – 1,88 м.

16 траўня 2018 года. Аляксандр Лукашэнка, ягоны сын Мікалай і прэзідэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон у традыцыйных таджыкскіх чапанах. Фота прэс-службы прэзідэнта Таджыкістану

Затое з прычоскай Аляксандра Лукашэнкі ўсё гэтак, як ён любіць, то бок стабільна.

Hавiны
Эвалюцыя вусаў Лукашэнкі. Ён перастаў іх фарбаваць?
2019.03.01 13:57

ДР belsat.eu

Стужка навінаў