Коля Лукашэнка трапіў у трэнды кітайскага «Twitter'а»


Па стане на вечар 10 чэрвеня малодшы сын кіраўніка Беларусі знаходзіўся ў ТОП-10 «Weibo» (кітайскі аналаг «Twitter»).

Адзін з карыстальнікаў «Facebook’у» выказаў здагадку, што папулярнасць «беларускага кронпрынца», як часамі іранічна называюць Колю, паўплывала на ўвядзенне бязвізавага рэжыму паміж Беларуссю і Кітаем.

Нагадаем, што 9-10 чэрвеня кіраўнік Беларусі наведаў саміт Шанхайскай арганізацыі супрацы ў кітайскім Цін-Даў.

Разам з Аляксандрам Лукашэнкам у Кітай паехаў ягоны малодшы сын. Мікалаю нават пашчасціла пасядзець у фатэлі ў адным шэрагу з кіраўнікамі дзяржаў, якія прыехалі на саміт.

Сёлета амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды апублікаваў у сваім «Twitter’ы» відэа, на якім Мікалай Лукашэнка па-кітайску віншуе жыхароў паднябеснай са святам вясны (кітайскі новы год).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў