Коля Лукашэнка і «войска прыгажунь» прывезлі 4 тоны бульбы ў дом-інтэрнат. Фотафакт


Сын кіраўніка Беларусі ў атачэнні дзеўчын падчас наведвання менскага дому-інтэрнату

25 верасня малодшы сын кіраўніка Беларусі наведаў «падшэфныя арганізацыі», паведамляе belta.by.

У тэксце дзяржаўнага агенцтва згадваецца менскі дом-інтэрнат для ветэранаў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, што на вул. Ваўпшасава. Туды Коля перадаў 4 тоны бульбы беларускай селекцыі, якую вырасціў ягоны бацька. Таксама з сабою Мікалай прывёз яблыкі і бярозавы сок.

Кожнаму з чатырох сотняў тых, хто пражывае ў доме-інтэрнаце падарылі плед беларускай вытворчасці.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў