Колькі яшчэ будуць труціць людзей у Якімавай Слабадзе? Сяльчане ідуць да чыноўнікаў


У вёсцы Якімава Слабада, што пад Светлагорскам, прайшоў сход-сустрэча жыхароў і чыноўнікаў.

На сустрэчы з боку ўладаў прысутнічалі старшыня Светлагорскага райвыканкаму, кіраўнік мясцовага райсавету і дэпутат Нацыянальнага сходу. Мясцовыя жыхары агучылі чыноўнікам сваё патрабаванне – неабходнасць адсялення вёскі, а таксама выплата кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды.

Напрыканцы лістапада на прадпрыемстве пачаліся пуска–наладачныя работы, а жыхары навакольных вёсак і гораду сталі рэгулярна адчуваць хімічныя пахі з прадпрыемства, скардзіцца на пяршэнне ў горле, кашаль, алергічныя рэакцыі.

Пачаліся стыхійныя сходы жыхароў, масавыя скаргі ў кантрольныя органы, зарэгістраваны адзін зварот у суд аб спагнанні з заводу кампенсацыі нанесенай шкоды здароўю і маёмасці сяльчанаў.

25 снежня жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст і патрабуючы вырашыць праблему са «смярдзючым заводам».

«Хай сабе працуе гэты завод, але пастаўце хоць нейкія фільтры. Яны ж зрабілі вёску Якімава Слабада далінаю смерці», – казла ўдзельніца стыхійнага мітынгу ў інтэрв’ю «Белсату».

ЛШ, belsat.eu

Стужка навінаў