Колькі сёлета будзе каштаваць навагодняя ялінка?


Продаж жывых ёлак у Менску пачнецца 22-га снежня і працягнецца да самага апошняга дня адыходзячага года.

Як паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкаму, рэжым працы ёлачных кірмашоў будзе камфортным для жыхароў сталіцы – з 10:00 да 19:00 без абедзенных перапынкаў і выходных дзён, падаюць naviny.by.

Гарадскія ўлады ўжо вызначылі месцы правядзення агульнагарадскіх ёлачных базараў у кожным раёне гораду:

Завадскі раён – вул. Жылуновіча, 4;

Ленінскі раён – пр. Ракасоўскага, 2;

Маскоўскі раён – пр. Газеты «Праўда», 40;

Кастрычніцкі раён – вул. Казінца, 6а;

Партызанскі раён – вул. Даўгабродская, 3;

Першамайскі раён – вул. Гінтаўта, 12;

Савецкі раён – вул. Я.Коласа, 67;

Фрунзенскі раён – вул. Гарэцкага, 2;

Цэнтральны раён – вул. Няміга, 8.

Дадаткова ёлачныя кірмашы (іх будзе каля 180) будуць арганізаваны і на пляцоўках адміністрацыйных раёнаў.

Продаж елак у кадках ужо арганізаваны ў фірмовай краме Цэнтральнага Батанічнага саду (вул. Сурганава, 2В), кошт ёлкі вышынёй да 1,2 м складае Br 650 тыс., вышэй за 1,2 м – Br 850 тыс.

Усяго запланавана прадаць каля 30 тыс. штук натуральных ёлак. Меркаваныя рознічныя кошты: да 1 м – Br 70-140 тыс.; да 2 м – Br 80-180 тыс.; да 3 м – Br 90-220 тыс.

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў