Колькі каштуе Новы год? Упрыгожваем ялінку танна і дорага


Мы прайшліся па крамах і падлічылі, колькі ў гэтым годзе каштуе беларусу паставіць ялінку ды ўпрыгожыць яе.

Фота: Belsat.eu

Дзяржаўныя крамы прапаноўваюць разнастайныя тавары па прыблізна аднолькавых коштах. Адзінае, у некаторых з іх можна пачакаць штотыднёвых зніжак, каб крыху зэканоміць грошы на падарункі. Калі казаць пра інтэрнэт-крамы, то тут усё значна складаней: паміж коштамі на адну і тую ж прадукцыю можа быць вялізарная адлегласць.

Фота: Belsat.eu

Цяпер больш падрабязна разгледзім кошты на самае неабходнае для падрыхтоўкі святочнага настрою. Пачнем з ялінкі. Самы танны варыянт – набыць у лясгасу. Тут кошты ў залежнасці ад памеру ялінкі – ад 10,5 руб. да 16,5 руб. Менавіта такія кошты абяцалі менскія чыноўнікі. Праўда, калі абіраць вельмі пушыстую, вялікую ды праз перакупаў, то кошты кусаюцца – можна аддаць і 30, і 50, і нават 70 рублёў.

Фота: Belsat.eu

Жывыя ялінкі ў кадушках можна набыць і праз інтэрнэт. Калі набываць у адным экзэмпляры, гэта будзе каштаваць у сярэднім 65 руб. за елачку ў 1 метр вышынёй. Плюсы – у любімым паху ялінкі па ўсёй кватэры ў святочныя дні, а таксама магчымасці яе высадзіць пасля дзе душы заўгодна.

Фота: Belsat.eu

Калі казаць пра штучныя елкі, то за той жа метр вышынёй у сярэднім прыйдзецца аддаць каля 40 рублёў па замове праз інтэрнэт. У краме ж папросяць 60-80 рублёў.

Але ж трэба неяк і ўпрыгожыць. Мы зазірнулі ў інтэрнэт-крамы і звычайныя дзяржаўныя крамы. Ды паглядзелі, па якіх коштах прадаюць навагоднія ўпрыгожванні. Больш падрабязна можна вывучыць лічбы ў нашай табліцы.

Калі ўзяць самую танную жывую ялінку ды ўпрыгожыць яе самымі таннымі навагоднімі атрыбутамі, выйдзе крыху больш за 41 руб. Але ж калі ялінка будзе каштаваць 60-80 руб., то прыйдзецца заплаціць за прыгажосць дакладна больш за 100 руб.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

Прадавачкі крамы ЦУМ кажуць, што такая розніца з коштамі ў інтэрнэце не перашкаджае наплыву людзей, асабліва ў выходныя дні.

«Тавару шмат, на розны густ і для рознага даходу, але бяруць звычайна ўсё самае неабходнае. Штучныя ялінкі набываюць не часта. А вось цацкі, гірлянды, мішура, хлапушкі раскупаюцца хутка. Праўда, часцей у невялікай колькасці: то за адным, то за іншым заходзяць, радзей – цэлыя кошыкі набіваць. Але вы толькі гляньце, колькі тут усяго прыгожага!»

Фота: Belsat.eu

Пакупнікі ж не такія пазітыўныя пасля знаёмства з коштамі:

«Як можна за адзін шарык аддаць 8 рублёў? За 10 такіх для невялікай елкі мне спатрэбіцца ажно 800 тысячаў старымі! Вы сур’ёзна? Гэта колькі зарабляць трэба?!»

Фота: Belsat.eu

Але ўсё роўна нешта выбіраюць і ідуць на каму. І пакуль бацькі падлічваюць, на што ім хопіць грошай і што больш трэба ў гэтым годзе, дзеткі бяспечна бегаюць па краме, збіраючы ў гульні як мага болей цацак і хлапушак бедным бацькам у кошыкі ў прадчуванні хуткага свята.

Марыя Арцыбашава Belsat.eu

Стужка навінаў