Колькі каштуе «бясплатная растэрміноўка»?


Ледзьве не кожная другая крама прапаноўвае сёння набыць тавары ў растэрмінаванне. Ніякіх дадатковых выплатаў ці падвышэння коштаў: афармляеце пакупку, выплачваеце частку грошай, а рэшту аддаяце краме паступова. Але відавочна, што камерцыйныя ўстановы працуюць на свой прыбытак; значыць, калі на вашыя плечы не паклалі дадатковых выплат – груз нясе нехта іншы.

У растэрмінаванне могуць прадаваць тавары, даражэйшыя за аналагі. У дамове можа быць прапісана, што адсоткаў па растэрмінаванні няма, але за абслугоўванне рахунку банк возьме з вас грошы. А можа быць і такое, што краме проста выгадна як мага хутчэй пазбавіцца ад тавару, і тады ўмовы будуць сумленнымі.

Як не трапіць у крэдытную пастку пад выглядам растэрмінавання – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Рубрыка «Сакрэт фірмы»

ГВ, Belsat.eu

Стужка навінаў