Колькі каштуе беларускі Космас?


Інтэрвю з фаварытамі сёлетняга «Восеньскага салону», мастачкай-манументалісткай Палінай Амельяновіч і скульптарам Максімам Макарэвічам.

Прасторавая кампазіцыя «Парад планет», або праект «Белы шум», уражвае не толькі маштабнасцю, але і коштам – 63 тысячы рублёў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”381965″ img_size=”large”][vc_column_text]Пра сакральнае мастацтва і філасофскую задуму з мастакамі пагутарыла наша карэспандэнтка Ядзя Бурштынава.

У «Парадзе планет» я налічыла толькі 7 планет. А дзе яшчэ адна?

Максім: Глядач набліжаецца да асяродку планет і сам, шпацыруючы паміж Марсам і Венерай, можа стаць Зямлёй, тым самым элементам, якога не дастае ў кампазіцыі. Разам з прыналежнасцю да Зямлі, можа адчуць і адказнасць за яе. Сэнс філасофіі нашага праекту ў тым, што глядач замыкае ланцуг і ператвараецца ў частку адзінага цэлага, частку касмічнай прасторы.

У Космасе няма межаў, таму і ў кампазіцыі для гледача, насам рэч, таксама не існуе межаў. Мазаічнае пано, якое зрабіла Паліна, адсылае да зямлі, яно дапамагае лепей зліцца з усёй кампазіцыяй.

Паліна: У мяне была неабходнасць стварыць пэўныя адчуванні і атмасферу для гледача, таму маё мазаічнае пано, якое складаецца з 7 самастойных частак, дастаткова абстрактнае, выкананае тэхнікай «белы шум». У шыпенні ўгадваецца зямны пейзаж – неба і вада, якія прымушаюць задумацца пра першакрыніцы жыцця на нашай планеце. Паміж «белым шумам» і рэліктавым выпраменьваннем, якое засталося пасля вялікага выбуху, можна знайсці падабенства, якія адсылаюць да стварэння нашага Сусвету і пачаткам жыцця на Зямлі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”381961″ img_size=”large”][vc_column_text]Кожная з планет мае сваю форму і свой твар з уласцівым толькі яму, настроем. Як ствараліся гэтыя непаўторныя вобразы?

Максім: Кожная планета выконваецца па дастаткова складанай тэхналогіі. Рабіў 4 формы – 2 чарнавыя і 2 чыставыя. Працуючы над вобразамі планет, у мяне заўжды ўзнікала рэалістычнае рашэнне творчай задачы, ад якога я спрабаваў паступова адыйсці. Напрыклад, Венера была выразна падобная на чалавечую галаву. Пасля заліўкі, тая форма, што ўнутры, змяняецца. Цікава назіраць за праламленнем святла і за хімічнымі працэсамі матэрыялаў, што ўзаемадзейнічаюць паміж сабой.

Я ствараю пэўныя ўмовы для рэалізацыі сваёй задумы, аднак ведаю і пра прыродныя фантазіі, якія не паддаюцца майму кантролю. Здаралася, гэта расчароўвала мяне, але праходзіў пэўны час, я прыглядаўся да вобраза, які атрымаўся і разумеў, што ў ім таксама ёсць штосьці прывабнае, ёсць свая прыгажосць. Таксама варта ўлічыць, што пад час працы могуць узнікнуць тэхнічныя дэфекты. Напрыклад, бурбалкі. Калі такі дэфект працуе на вобраз, то можна яго пакінуць.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”381957″ img_size=”large”][vc_column_text]З якіх матэрыялаў зробленыя планеты?

Максім: унутры планет ёсць натуральныя матэрыялы – туф (вулканічная парода) і дрэва. Таксама прысутнічае сучасны штучны пластык.

Якім чынам вызначалі, якая з планет будзе мець тое ці іншае імя?

Максім: Калі пачынаў ствараць якую-кольвек планету, я спрабаваў інтуітыўна адчуць яе вобраз і перадаць яго. Пасля заліўкі мне вельмі моцна не спадабаўся Марс. Першапачаткова, у яго былі спадарожнікі – Дэймас і Фобас на якія і рабіў акцэнт. Але пасля заліўкі, яны зніклі. Аднак, хлопцам, якія прыходзілі ў майстэрню, гэтая галава спадабалася. Для мяне стала адкрыццём, што маё чаканне часта падманвае мяне. Тады я зразумеў, што чаканні трэба адпускаць і глядзець на вобразы, што нарадзіліся, па-новаму. Таму Марс я болей не перарабляў.

Ці не абурае вас, што карэспандэнт газеты «Культура» назваў тэхніку выканання кампазіцыі «Парад планет» «простым запазычаннем з творчасці французска-румынскага скульптара Канстанціна Брынкуша», ды параўнаў вашу працу з цыклам Цэслера і Войчанкі «Дванаццаць з дваццатага»?[/vc_column_text][vc_single_image image=”381953″ img_size=”large”][vc_single_image image=”381949″ img_size=”large”][vc_column_text]Максім: На самай справе, тэхніка зусім новая. Чагосьці падобнага я пакуль не бачыў. Проста ў людзей ёсць асацыяцыі з формай сферы, якая і робіць адсылку да працы Цэслера. А ўвогуле, не сорамна карыстацца пэўнымі стылістычнымі прыёмамі выбітных асоб.

Паліна: Вельмі шкада, што крытык не паглыбіўся ў тэму, не пайшоў глыбей асацыяцый. Шары ды авалы – распаўсюджаныя формы і з імі можа ўзнікаць шмат асацыяцыяў. На маю думку, калі праводзіш аналогіі з вобразамі, то замыкаешся на чымсьці адным. У Цэслера ідэя – адлюстраванне адпаведнага мастака ў яйку, што даволі асацыятыўна. У нашай жа працы – даволі канкрэтныя вобразы. Мэта працы Максіма – знайсці прадмет, які адсутнічае. Маю на ўвазе, каб глядач знайшоў Зямлю. «Парад планет» – гэта прасторавы праект, які пагружае ў гульню, дзе глядач павінен разгадаць рэбус і зразумець для сябе штосьці. Знайсці сваю ісціну.

Вашая праца самая дарагая з усіх, што выстаўляюцца на «Восеньскім салоне». Як думаеце, ці набудуць яе?

Максім: Да пакупкі кампазіцыі мы не падрыхтаваныя і нават не думаем пра гэта. Бо першапачатковая наша мэта – гэта ажыццявіць сваю ідэю і паказаць кампазіцыю гледачу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”381945″ img_size=”large”][vc_column_text]Паліна: Праект «Белы шум» – гэта 7 самастойных скульптур і 7 частак пано. Таму зразумела, што такая маштабная праца мае свой нятанны кошт. Мне хочацца, каб кампазіцыя знайшла свой дом і засталася ў Беларусі. Гэта будзе выдатна! Наша з Максімам праца даволі філасофская рэч, якая зможа аздобіць любое месца, у якім ёсць прастора. Напрыклад, гэта могуць быць холы ці фае адміністрацыйных будынкаў.

На вашу думку, ці папулярнае зараз сярод гледача манументальнае мастацтва?

Паліна: Мастацтва мусіць быць рознавектарным. Манументалізм мае сваю мову. Важна вырашыць, як фармат працуе для мастака і для гледача. Мне падабаецца ствараць маштабныя творы мастацтва. Мая дыпломная праца – мазаікі са святымі лікамі для царквы святых Космы і Даміяна, што ў вёсцы Вішнева на Валожыншчыне.

Сёлета мы з Максімам ездзілі на месяц беларускага мастацтва ў Абу-Дабі, дзе цягам двух тыдняў павінны былі арганізаваць выставачную прастору. Там я рабіла мазаіку, бо гэтая тэхніка валодае сваім чараўніцтвам. Давялося доўга тлумачыць арабам, што я хачу зрабіць і якія матэрыялы мне патрэбныя для працы. Аднак мазаіка «Святло», зробленая са смальты і натуральных камянёў, мела свой поспех.

Ядзя Бурштынава, belsat.eu

Фота: Паліна Амельяновіч

Стужка навінаў