Колькасць тых, хто заразіўся ў Беларусі каронавірусам, перавысіла 210 тысяч


За мінулыя содні ў Беларусі зарэгістравана 1 767 выпадкаў COVID-19.

Памерлі дзевяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, выпісана з бальніц 1 654 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Трэція содні запар колькасць новых выпадкаў COVID-19 зніжаецца: 6 студзеня іх было 1 854, 7-га – 1 838, 8-га – 1 805 (рэкорд – 1 975 выпадкаў 12 снежня).

Афіцыйная колькасць памерлых чацвёрты дзень запар складае дзевяць. З 24 снежня гэты паказнік вагаецца паміж 9 і 10.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 210 368, памерлі 1 507 пацыентаў з каронавірусам. Паправіліся 192 620 чалавек.

За мінулыя содні выканалі 3 451 тэст на каронавірус, што ў 6,4 раза менш, чым у папярэдні дзень (агулам – 4 117 994 тэсты).

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў