Колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі скарацілася больш чым на траціну


Колькасць студэнтаў у беларускіх ВНУ з апошнія 8 гадоў скарацілася больш чым на 34 %. Калі ў 2011 годзе іх было 430 тыс., то цяпер – 283 тыс.

Пра гэта заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры «Беларусь-1». Праўда, за гэты час павялічыўся набор на IT-спецыяльнасці. Міністр дадаў, што набор у ВНУ ажыццяўляецца «пад патрэбы нацыянальнай эканомікі».

Таксама Карпенка распавёў, што ў Беларусі плануецца змяніць фармат школьных экзаменаў – яны мусяць быць набліжаныя да фармату іспытаў пры паступленні ў ВНУ.

«Сёння ў нас школьныя экзамены праходзяць у адной форме, а ўступная кампанія ў ВНУ ў іншай. Вядома, гэта стварае праблемы пры падрыхтоўцы. Таму мы разгледзім гэтае пытанне», – дадаў ён.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў