Колькасць стратных прадпрыемстваў у сталіцы вырасла


Паводле падлікаў галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менску, колькасць стратных арганізацыяў у сталіцы за мінулы год павялічылася на 10,9 % у параўнанні з 2017 годам, з 238 да 264. Іх удзельная вага сярод агульнай колькасці сталічных арганізацыяў таксама павялічылася – з 15,6 % да 17,3 %.

Пры гэтым памеры чыстага прыбытку сталічных арганізацыяў склалі па выніках 2018 году 3,036 мільярдаў рублёў, што менш паказнікаў 2017 году на 26,3 %. Скараціліся і паказнікі прыбыткаў да падаткаабкладання – на 21,6 %, да адзнакі ў 4,077 мільярдаў рублёў. Пры гэтым паказнікі прыбытку ад рэалізацыі выраслі на 15,9 % – да 6,539 мільярдаў.

Рэнтабельнасць продажаў летась склала 9,4 % супраць 9,3 % у 2017 годзе, а рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі – 12,1 %. Таксама выраслі і аб’ёмы выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, прац і паслуг арганізацыяў сталіцы ў бягучых коштах, якая склала 69,796 мільярдаў, што на 14,7 % больш чым у 2017 годзе.

Памер сабекошту рэалізаванай прадукцыі таксама павялічыўся – на 14,5 % да адзнакі ў 54,233 мільярдаў рублёў.

Hавiны
Лукашэнка датацыі забараняе, але прадпрыемствы надалей атрымліваюць бюджэтныя грошы
2019.02.05 16:51

СК, belsat.eu

Стужка навінаў