Колькасць расейцаў, што абвесцілі банкруцтва, сёлета вырасла ў 1,5 разу


Заканадаўства Расеі з 2015 году дазваляе грамадзянам краіны аб’яўляць сябе банкрутамі і праходзіць працэдуру неплацежаздольнасці ў судовым парадку. Штогод дзясяткі тысячаў грамадзянаў звяртаюцца ў арбітражныя суды краіны з справай аб гэтай працэдуры.

Паводле судовай статыстыкі, якую ТАСС прывялі ў Вярхоўным судзе Расеі, цягам паўгоддзя сёлета арбітражныя суды разгледзелі справы аб банкруцтве ў дачыненні да 14 тысячаў грамадзянаў. За аналагічны перыяд мінулага года такіх разглядаў было 8,8 тысячаў.

Летась справы аб банкруцтве грамадзянаў складалі 45 % сярод усіх разгледжаных арбітражнымі судамі справаў аб фінансавай неплацежаздольнасці, уключаючы юрыдычных асоб, сёлета за аналагічны перыяд іх колькасць вырасла да 51 %.

За ўвесь мінулы год расейскія суды разгледзелі справы аб банкруцтве ў дачыненні да 21 тысячы грамадзянаў.

Слуцкі завод звольніў працаўнікоў без заробку, а ўладам стала «сорамна за такі завод»

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары