Колькасць памерлых ад каронавірусу перавысіла 47 тысячаў


Раніцаю 2 красавіка ў свеце зарэгістравалі больш за 938 тысячаў інфікаваных каронавірусам і больш чым 47 тысячаў памерлых ад COVID-19. Пра гэта сведчаць дадзеныя ўніверсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы па колькасці інфікаваных знаходзяцца ЗША – у гэтай краіне колькасць станоўчых тэстаў на каронавірус – у 216 515 чалавек. Другое месца займае Італія, дзе захварэлі 110 574 асобы. На трэцяе месца, абагнаўшы Кітай, выйшла Іспанія – 104 118 інфікаваных, а 9 387 – памерлі,

У Італіі па-ранейшаму найбольш высокі ўзровень смяротнасці ад каронавірусу: загінулі 13 155 чалавекі (выздаравелі 12 847).

У Кітаі ж найбольш высокая колькасць людзей, якія выздаравелі – больш за 76 тысячаў.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі не называе агульнай лічбы інфікаваных у нашай краіне.

Hавiны
«Нам жа яшчэ тут жыць, вы зразумейце». Што кажуць жыхары вёскі, дзе ад COVID-19 памерла жанчына?
2020.04.01 19:04

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў