Колькасць памерлых ад каронавіруса ў свеце наблізілася да 2250 чалавек


Нацыянальная камісія здароўя КНР апублікавала свежыя звесткі статыстыкі адносна заражэння каронавірусам COVID-2019.

Станам на 00:00 21 лютага ў кантынентальным Кітаі пацверджана 75465 выпадкаў заражэння. 2236 чалавек памерла, а 18 264 пацыенты выпісалі са шпіталяў. Кантакты з хворымі пацверджаныя ў 606 037 чалавек.

Hавiны
З круізнага лайнера «Diamond Princess» выпусцілі першых пасажыраў
2020.02.19 21:08

У Гон-Конгу, Макаў і Тайвані выяўлена 102 выпадкі заражэння, 3 чалавекі памерлі.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі здароўя, выяўлены 621 выпадак заражэння. Памерлі 5 чалавек – 2 у Іране ды па адным у Францыі, Філіпінах і Японіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў