Колькасць інфікаваных каронавірусам у свеце перавысіла 16 мільёнаў

У свеце медыкі выявілі 16 201 176 інфікаваных каронавірусам. Хвароба забрала жыцці 647 928 пацыентаў, паведамляе ўніверсітэт Джонса Хопкінза.

Паводле падлікаў універсітэту, па стане на раніцу 27 ліпеня вылечыліся ад каронавірусу і выпісаныя са шпіталяў у свеце 9 360 046 пацыентаў. Ад COVID-19 памерлі 647 928 асобаў. Агулам у свеце заразіліся 16 201 176 чалавек.

Найбольшы лік інфікаваных у ЗША. Тут выявілі 4 233 927 заражэнняў каронавірусам. У Бразіліі лік інфікаваных набліжаецца да 2,5 мільёнаў, У Індыі – 1 385 685, у Расеі – 811 073

Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі на 26 ліпеня дасягнула 67 132 выпадкаў. За ўвесь час афіцыйна памерлі ад COVID-19 534 чалавекі. З пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 паправіліся і выпісана 60 425 пацыентаў.

За содні ў Беларусі 130 новых выпадкаў каронавіруса

СК belsat.eu

Hавiны