Колькасць хворых на COVID-19 у свеце перавысіла 12 млн чалавек


Лідарства па колькасці хворых утрымліваюць ЗША. Паводле звестак універсітэту Джонса Гопкінза там зафіксавана чвэрць усіх выпадкаў.

Колькасць хворых на каронавірус ва ўсім свеце склала 12 041 795 чалавек. Амаль чвэрць усім выпадкаў прыпадаў на ЗША, дзе зарэгістравана 3 054 699 выпадкаў.

На другім месцы – Бразілія (1 713 160 хворых), на трэцім застаецца Індыя (767 296 выпадкаў), якая змясціла Расею.

Ад хваробы памерла 549 477 чалавек, ачуняла – 6 586 742 чалавек.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў