Колькасць ахвяраў вывяржэння вулкану ў Гватэмале ўзрасла да 69


Колькасць ахвяраў найбуйнейшага за апошнія гады вывяржэння Фуэга можа ўзрасці. На месцы вядуцца пошукава-выратавальныя працы. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на ўлады рэспублікі.

Стыхія закранула амаль 2 млн ​​чалавек. У краіне аб’яўленая трохдзённая жалоба.

Фуэга, вышыня якога складае 3,7 км, размешчаны ў 40 км ад сталіцы краіны. Гэта ўжо другое вывяржэнне вулкану сёлета.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў