Колькасць ахвяраў урагану «Дорыян» на Багамах узрасла ў тры разы


Разбуранае ўраганам «Дорыян» мястэчка Марш Гарбар на Багамскіх астравах. Фота: Reuters/Forum

З прычыны ўрагану «Дорыян» на Багамскіх астравах свае жыцці страцілі не менш за 20 чалавек. І гэтая лічба можа яшчэ ўзрасці.

Раніцай серады, 4 верасня, прэм’ер-міністр краіны заяўляў пра сем ахвяраў стыхіі.

Але затым кіраўнік мясцовага Міністэрства аховы здароўя ў размове з «Washington Post» адзначыў, што лічба загінулых узрасла амаль у тры разы – да 20 чалавек.

Ураган «Дор’ян» абрынуўся на Багамы – хуткасць ветру 285 км/г

Паводле яго, колькасць ахвяраў урагану можа яшчэ ўзрасці.

Увечары 5 верасня стыхія можа дасягнуць узбярэжжа ЗША.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары