Колькасць ахвяраў тэрарыстычнай атакі ў Шры-Ланцы на каталіцкі Вялікдзянь дасягнула 359 чалавек, паведамляе CNN са спасылкаю на паліцыю. У параўнанні з папярэднімі падлікамі лічба вырасла на 38 чалавек.
21 красавіка ў Шры-Ланцы адбыліся 8 выбухаў. Тры з іх у каталіцкіх цэрквах у гарадах Колёмба, Негомба і Батыкалёа. Пяць выбухаў прагрымелі ў гатэлях.
Адказнасць на сябе ўзяла «Ісламская дзяржава». Між тым, улады Шры-Ланкі заявілі, што за тэрактам стаіць мясцовая радыкальная ісламская групоўка «National Thowheeth Jama’ath».
ІІ belsat.eu