Колькасць ахвяраў тэракту ў Барсэлоне дасягнула 16 чалавек


У барсэлонскім шпіталі памерла пяцідзесяцігадовая жанчына, параненая пры тэракце 17 жніўня. Гэта шаснаццатая ахвяра нападаў, якія адбыліся ў Барсэлоне і Камбрыльсе. У шпіталях застаюцца 25 чалавек, пяцёра з іх у крытычным стане.

У Каталоніі 17-18 жніўня адбылося два тэракту. У Барсэлоне больш за сто чалавек былі збітыя невялікім грузавым аўтамабілем. Неўзабаве тэрарысты напалі на пешаходаў у Камбрыльсе, за сто кіламетраў ад Барсэлоны.

ІІ, belsat.eu, паводле svoboda.org

Стужка навінаў