Першы намеснік старшыні Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Украіне Аляксандр Хуг паведаміў, што ў выніку баявых дзеянняў на Данбасе ад пачатку года загінулі 59 і былі паранены 260 цывільных асобаў.
«За перыяд ад пачатку года па сённяшні дзень намі было зафіксавана і пацверджана больш за 320 выпадкаў ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года назіраецца 50-адсоткавае павялічэнне», – цытуе Хуга Укрінформ.
Толькі бліз Данецку за апошнія два тыдні было пацверджана 10 смерцяў цывільных. Адзін з іх загінуў сёння ў Ясінаватай.
Прэс-цэнтр штабу АТА таксама паведаміў пра тое, што ўчора ў выніку абстрэлаў загінуў адзін украінскі вайсковец, яшчэ двое атрымалі раненні.
https://www.facebook.com/ato.news/posts/1637628689581264
ІІ, belsat.eu