Колькасць ахвяраў пажару ў Адэсе дасягнула 16 чалавек


У Адэсе падчас разбору завалаў у будынку Адэскага каледжа эканомікі, правы і гасцінічна-рэстараннага бізнесу знойдзены яшчэ тры цела. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях.

Такім чынам колькасць загінулых у выніку пажару ўзрасла да 16. Раней паведамлялася аб 13 ахвярах. Атрымалі раненні 30 асобаў, у з іх 8 застаюцца ў шпіталях.

Трагедыя адбылася 4 снежня, пажар распачаўся на 3-м паверсе 6-павярховага будынку. Ратавальнікі эвакуявалі 40 асобаў. Паліцыя разглядае некалькі версіяў пажару, у тым ліку наўмысны падпал і няспраўнасць электраправодкі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў