Колькасць ахвяраў каронавіруса ў свеце дасягнула 1775 чалавек


Людзі ў Кітаі ў масках. фота: Roman Balandin / TASS / Forum

У Кітаі працягвае расці колькасць ахвяраў каронавіруса COVID-2019. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнай камісіі здароўя КНР станам на 17 лютага.

За 16 лютага ў кантынентальным Кітаі былі пацверджаныя 2048 новыя выпадкі заражэння і выяўленыя 1563 новыя падазрэнні на інфікаванне. 105 чалавек за дзень памерла, а 1425 выпісалі са шпіталяў.

Hавiны
Даследаванне назвала асноўныя сімптомы каронавіруса
2020.02.16 10:02

Агулам у КНР пацвердзілі 70 548 выпадкаў заражэння каронавірусам, ад якога памерлі 1770 асобаў. 10 844 чалавек выпісалі са шпіталяў, і прыкладна столькі ж знаходзяцца ў цяжкім стане. Пад медычным наглядам зараз знаходзяцца 150 539 асобаў.

У Гон-Конгу, Макаў і Тайвані, якія не адносяцца да кантынентальнага Кітаю, пацверджаныя 87 выпадкаў заражэння. З іх 2 чалавекі памерлі.

Hавiны
Першы ў Еўропе. Францыя паведаміла пра смерць ад каронавіруса
2020.02.15 13:12

Паводле апошніх звестак Сусветнай арганізацыі здароўя, за межамі КНР вірус выявілі ў 355 чалавек у 25 краінах. Зафіксаваныя таксама 3 смерці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў