Колькасць ахвяраў каронавіруса ў Кітаі перавысіла 1500 асобаў


Нацыянальная камісія аховы здароўя Кітайскай Народнай Рэспублікі апублікавала абноўленыя звесткі адносна сітуацыі з заражэннем каронавірусам COVID-2019.

За 14 лютага ў кантынентальным Кітаі быў выяўлены 2641 новы выпадак заражэння і 2277 выпадкаў падазрэння на інфекцыю. 143 пацыенты памерлі, а 1373 былі выпісаныя са шпіталяў.

Hавiны
Навуковец: каронавірусам можа заразіцца траціна жыхароў Зямлі
2020.02.14 09:47

Агулам станам на 00:00 15 лютага ў КНР пацверджана 66942 выпадкі заражэння каронавірусам. Ад яго памерла 1523 асобы, ачунялі – 8096 пацыентаў. На гэты момант налічваецца 56 873 выпадкі пацверджанага заражэння (з іх 11053 знаходзяцца ў цяжкім стане) і 8969 падазрэнняў.

Як тыя, хто меў блізкі кантакт з хворымі, вызначаныя 513 183 чалавекі.

У Гон-Конгу, Макаў і Тайвані пацверджаныя 84 выпадкі заражэння. 1 чалавек памёр, а 5-х выпісалі са шпіталяў.

Hавiны
Вакцыны супраць каронавіруса пачнуць тэставаць на людзях бліжэй да лета
2020.02.13 07:17

За межамі Кітаю каронавірус, паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, быў зафіксаваны ў 24 краінах. Пацверджана 218 выпадкаў заражэння, найбольш з іх – у Сінгапуры (58). Па-за КНР зафіксаваныя 2 смерці ад COVID-2019 – па адным выпадку на Філіпінах і ў Японіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў