Колькасць ахвяраў ад землятрусу ў Інданезіі вырасла да 30


28 верасня 2019 г. Інданезійскія мусульмане моляцца і просяць год без землятрусаў і цунамі.
Фота: ANTARA FOTO/Reuters

Землятрус, які адбыўся 26 верасня ў Інданезіі, забіў не менш за 30 асобаў. 156 чалавек пацярпелі, а каля 25 000 былі вымушаныя пакінуць сваё жыллё.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Сіньхуа» са спасылкай на супрацоўніка мясцовага ўпраўлення па барацьбе са стыхійнымі бедствамі.

Раней «Agence France Presse» паведамляла пра 19 ахвяраў і 100 пацярпелых.

Землятрус магнітудай 6,5 адбыўся 26 верасня ў інданезійскай правінцыі Малуку. Паводле Еўрапейска-міжземнаморскага сейсмалагічных цэнтру, эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 39 км ад гораду Амбон з насельніцтвам 356 000 чалавек.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў