Колькасць ахвяр землятрусу ў Італіі ўзрасла да 247 чалавек


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=svMfQLWSpIE”][vc_column_text]Не менш за 247 чалавек загінулі ў выніку землятрусу, які адбыўся ў ноч на сераду ў Італіі, паведамляе CNN.

Гэтая лічба яшчэ можа вырасці.

Акрамя таго, каля 100 чалавек атрымалі траўмы і ў цяперашні час атрымліваюць медычную дапамогу. Раней паведамлялася пра гібель 63 чалавек.

У найбольшай ступені ў выніку землятрусу, магнітуда якога сягала 6,2 балаў, пацярпелі населеныя пункты ў цэнтральнай Італіі. Эксперты падкрэсліваюць, што да надзвычай моцных разбурэнняў прывяло тое, што эпіцэнтр штуршкоў быў на адносна невялікай глыбіні, – каля 4 кіламетраў пад паверхняю.

МЯ, паводле interfax.ru

Стужка навінаў