На цэнтралізаванае тэставанне зарэгістраваліся 92 274 абітурыенты.
Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.
«Сёлета зарэгістравалі 92 274 абітурыенты. Гэта на 8,5 тыс менш, чым летась. Аднак з улікам таго, што дазволена здаваць чатыры прадметы, чалавека-тэстаў, якія з’яўляюцца адным з асноўных паказнікаў, – 311 820. Гэта больш на 40,5 тыс, чым летась», – адзначыў Мікалай Фяськоў.
Ён дадаў, што 40 % абітурыентаў скарысталіся магчымасцю зарэгістравацца на ЦТ па чатырох прадметах.
Са словаў Фяськова вынікае, што летась ЦТ здавалі 100 774 абітурыентаў. Атрымліваецца, што ў гэтым годзе на тэставанне запісаліся на 8,4 % абітурыентаў менш.
На расейскую мову запісаліся 75,4 тыс. асобаў, на беларускую – амаль 28,5 тыс., на матэматыку – 51,15 тыс., на фізіку – больш за 30 тыс., на біялогію, як і на ангельскую – больш за 29 тыс.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле БелТА