Фотафакт: Лукашэнка паехаў мачыць ногі ў Персідскай затоцы разам з Колем


Афіцыйная сустрэча беларускай дэлегацыі з прэм’ер-міністрам ААЭ. Фота البيان

Здымкаў кіраўніка Беларусі з малодшым сынам афіцыйныя справаздачы ягонай прэс-службы буйным планам не паказалі. Аднак Лукашэнку-малодшага добра зафіксавалі аб’ектывы мясцовых журналістаў.

Да апошняга часу было не вядома, ці ўзяў гэтым разам Лукашэнка з сабой Мікалая.

Hавiны
Беларусь і ААЭ: што звязвае нас з краінай, дзе Лукашэнка застаецца ўжо 5 дзён
2019.11.05 17:59

Кіраўнік Беларусі ў Абʼяднаных Арабскіх Эміратах з 31 кастрычніка. 5 лістапада адбылася ягоная першая афіцыйная сустрэча, на якой прысутнічалі таксама Віктар і Мікалай Лукашэнкі. Што ён рабіў раней – дакладна не вядома. Напэўна, мачыў ногі ў Персідскай затоцы разам з сынамі.

Менавіта такую надзею напярэдадні паездкі выказаў сам Лукашэнка.

«Хаця б тры дні мне заадно там ногі абмакнуць у гэтую затоку», – сказаў ён 30 кастрычніка падчас наведвання РНПЦ анкалогіі і медычнай радыялогіі.

Вядома, што Лукашэнка паляцеў у замежную камандзіроўку раніцай 31 кастрычніка. То бок Мікалай зноў прагуляў як мінімум адзін дзень у школе [вакацыі перад другой чвэрцю доўжацца тыдзень з 1 па 11 лістапада].

Шматкроць Лукашэнку крытыкавалі за тое, што ён адрывае падлетка ад вучобы. Замест заняткаў Мікалай дарыў падарункі Уладзіміру Пуціну і першай лэдзі Кітаю, паціскаў руку Папу Рымскаму ды збіраў кавуны ў прэзідэнцкай сядзібе.

Hавiны
З жонкаю прэм’ера, у мячэці ды ля труны: з кім Коля Лукашэнка прагульвае школу
2015.10.01 10:04

ДР belsat.eu

Стужка навінаў