«Колатыя раны ў раёне сэрца»: паліцыя назвала прычыны смерці 5-гадовага Давіда


Журналістам тэлеканалу tvp.info удалося высветліць, што на целе 5-гадовага Давіда Жукоўскага, які знік яшчэ 10 ліпеня, імаверна знайшлі колатыя раны ў раёне сэрца.

Польскія праваахоўнікі ўпэўненыя амаль на 100 %, што знайшлі цела менавіта Давіда Жукоўскага. Праваахоўнікі лічаць, што хлопчыка маглі забіць.

Hавiны
Паліцыя знайшла цела хлопчыка, якога ў Польшчы шукалі больш за тыдзень
2019.07.20 23:51

Пошукі Давіда доўжыліся больш за тыдзень. Распачаліся яны апоўначы 10 ліпеня, калі сувязь з малым і ягоным бацькам знікла. Тады ж родныя звярнуліся ў паліцыю.

32-гадовы бацька Давіда забраў хлопчыка з дому ягонай маці ў мястэчку Гродзіск Мазавецкі пад Варшавай 10 ліпеня каля 17:00. Паводле паліцыі ў той жа дзень прыкладна а 21 гадзіне мужчына скончыў жыццё самагубствам.

Маці Давіда была з Расеі, хлопчык меў расейскае і польскае грамадзянства.

Вядома, што ў мужчыны ёсць дачка з першага шлюбу, але ягоная былая партнёрка ўцякла з дзіцём ува Украіну. Польскія журналісты мяркуюць, што 32-гадовы мужчына баяўся, што сітуацыя можа паўтарыцца.

Журналісты даведаліся, што праз азартныя гульні мужчына меў даўгі памерам каля $ 53 000.

Неафіцыйна вядома, што маці, і бацька апошнія тры тыдні жылі асобна, але мелі правы на апеку над дзіцём.

Hавiны
У Польшчы ўжо тыдзень шукаюць 5-гадовага хлопчыка з расейскім грамадзянствам
2019.07.16 21:03

Цела Давіда было старанна схаванае.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў