КоАП перапісваюць пад пратэсты: зʼявяцца новыя пакаранні і вялізарныя штрафы


Дэпутаты палаты прадстаўнікоў працуюць над папраўкамі ў Кодэкс адміністратыўных правапарушэнняў, піша TUT.BY.

Паводле TUT.BY, праект паправак у КоАП прайшоў першае чытанне ў Палаце прадстаўнікоў. Чакаецца, што новая рэдакцыя Кодэксу адміністратыўных правапарушэнняў набудзе моц ад 1 студзеня 2021. Перадусім будзе ўзмоцненая адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Студэнты МДЛУ масава выйшлі на акцыю салідарнасці 30 кастрычніка. Фота ТК/Belsat.eu

Арышт па артыкуле 23.34 можа быць павялічаны з 15 да 30 содняў, а памер штрафу павялічаны да 100 базавых за першы выпадак і 200 базавых за паўторны (і зменены нумар артыкула, але сэнс яго той жа).

За «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў» могуць павялічыць штраф з 50 да 100 базавых.

Плануецца таксама і новы артыкул: за «Незаконнае выкарыстанне сцягоў, вымпелаў, эмблем, выраб, распаўсюджванне плакатаў, эмблем і сімвалаў» можа зʼявіцца штраф да 20 базавых фізічнай асобе.

На акцыю салідарнасці 30 кастрычніка выйшлі студэнты Акадэміі мастацтваў. Фота ТК / Belsat
  • Пратэсты ў Беларусі цягнуцца з 9 жніўня. За гэты час былі арыштаваныя не менш за 15 тыс чалавек, шмат з іх былі збітыя, некаторыя былі згвалтаваныя, па меншай меры 6 чалавек загінулі. Паводле крымінальных справаў затрыманыя больш за 350 чалавек.
  • Праваабарончай супольнасцю 102 асобы прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

АА belsat.eu

Стужка навінаў