Кніжныя войны. У Горадні адначасова зніклі выданні пуцініста ды патрыёта Беларусі


У Горадні нельга знайсці кніг ні з патрыятычнай серыі «Невядомая гісторыі» пра мінуўшчыну Беларусі, ні публікацый апалагета «русского мира» Мікалая Старыкава. Прадаўцы ў кнігарнях кажуць, што ўсё «раскупілі» ды апускаюць вочы.

Папулярныя выданні серыі «Невядомая гісторыі» пра беларускае мінулае зніклі ва ўсіх кнігарнях цэнтру гораду адначасна з адыёзнымі кнігамі прапуцінскага аўтара Мікалая Старыкава. Кніг няма – ніводнай.

Кнігарня ў Горадні
Кнігарня ў Горадні

Пра россыпы кніг Старыкава ў кожнай гарадзенскай кнігарні раней пісалі як актывісты, гэтак і журналісты. У кнігах расейскага прапагандыста даводзіцца, напрыклад, што беларусаў і ўкраінцаў як нацыяў не існуе, Сталін быў мудрым кіраўніком, а Майдан падрыхтавалі амерыканцы.

Свайго піку гісторыя са Старыкавым дасягнула падчас яго скандальнага прыезду ў Менску, калі на сустрэчы з чытачамі адбылася бойка.

Толькі ў краме «Кнігі» засталіся творы Старыкава
Толькі ў краме «Кнігі» засталіся творы Старыкава

Цяпер выданняў Старыкава ў гарадзенскіх кнігарнях няма. Паўсюдна прадавачкі апускаюць вочы і тлумачаць, нібы ўсё прадалі. Толькі ў адной краме адказ быў не зусім стандартным.

«Усе кнігі Старыкава мы адправіла назад… – няўпэўнена разводзіць рукамі прадавачка. – Чаму?.. Як вам сказаць… Будзем нешта іншае замаўляць…»

Палічку з выданнямі Старыкава мы знайшлі толькі ў занёманскай краме «Кнігі». Туды, мабыць, «ажыятаж» не дайшоў, таму ніхто нічога не «раскупіў».

«Цалкам мажліва, на рашэнне адміністрацыі кнігарняў паўплываў шэраг апошніх публікацыяў пра гэтага «дзеяча» у беларускіх медыях, якія мелі досыць шырокі рэзананс, а таксама скаргі ды звароты звычайных людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй», – мяркуе Дзяніс Івашын, каардынатар у Беларусі праекту, скіраванага супраць расейскай прапаганды, «ІнфармНапалм».[/vc_column_text][vc_single_image image=”61365″ img_size=”large”][vc_column_text]Дзяніс Івашын[/vc_column_text][vc_column_text]Парадаксальна, што адначасна з кнігамі Старыкава зніклі выданні папулярнай серыі «Невядомая гісторыі» выдавецтва «Харвест». Адным з ідэйных натхняльнікаў серыі з’яўляецца гісторык Анатоль Тарас, які выступае з беларускіх патрыятычных пазіцый, але ўладаў не крытыкуе.

Кнігі выдавецтва «Харвест»
Кнігі выдавецтва «Харвест»

«Тое ж самае цяпер адбываецца па ўсёй Беларусі – гэтых кніг нідзе няма, – адзначыў гісторык Анатоль Тарас Belsat.eu. – Я чуў з пэўных крыніц, нібыта ёсць афіцыйная папера пра забарону прадаваць кнігі серыі ў кнігарнях «БелКнігі», але на свае вочы яе не бачыў. Зноў жа, паводле гэтых крыніц, ініцыятарам стаў расейскі бок, якому не падабаецца крытыка Расеі ў выданнях «Невядомай гісторыі».

Гісторык таксама адзначыў, што пакуль ніяк не збіраецца рэагаваць на знікненне кніг, а будзе працаваць у звычайным рэжыме.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў