Кнігарня «Логвінаў» прапануе зніжкі і падарункі пакупнікам


10 ліпеня Кнігарня «Логвінаў» адзначае развітанне з памяшканнем на Незалежнасці, 37а ў Менску. З гэтай нагоды ўстанова ладзіць сустрэчы з паэтамі і празаікамі, пакупнікам жа прапануюцца не толькі суперзніжкі на ўсе кнігі ад 30 да 70 %, але і падарункі.

Кнігарня «Логвінаў» мяняе фармат працы і выпраўляецца ў шырокі свет. З восені пачнецца маштабны праект «Вандроўная кнігарня». Кнігарня прылашчвае сучасную традыцыю перасоўных бібліятэк, у якой літаратура і чытанне ёсць не толькі арганічнай складнікам асабістага досведу, але і жыццёвым элементам грамадскага жыцця краіны. Кнігары, прыхапіўшы кніжкі і аўтараў, плануюць на чатырох колах у бліжэйшыя колькі гадоў аб’ездзіць усю Беларусь: яе гарады, гарадкі і вёскі.

Сама ж кнігарня ад 16 ліпеня пераязджае ў творчы кластар на Караля, 22 (станцыя метро «Фрунзенская», побач з антыкварыятам «Б/Уржуазные ценности»).

Hавiны
Кнігарня «Логвінаў» і галерэя «Ў» пойдуць пад знос
2017.09.13 20:52

Аддаючы даніну павагі памяшканню на Незалежнасці 37а, якое за дзевяць гадоў працы зрабілася народным форумам і месцам сустрэчы творчых людзей, у сераду 10 ліпеня ладзяцца «Вялікія вылазіны кнігарні».

Hавiны
Акцыя «Белсату»: падарункі ў крамах «Логвінаў» і «Symbal.by»
2019.04.01 13:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў