Кніга Святланы Алексіевіч – у тройцы найлепшых за ХХІ стагоддзе


Святлана Алексіевіч. Фота: John Vizcaino/REUTERS/Forum

Брытанскае выданне The Guardian склала спіс 100 найлепшых кніг ХХІ стагоддзя. Адно з першых месцаў у ім заняў твор беларускай пісьменніцы.

Кніга «Час сэканд-хэнд» Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч змясцілася на трэцім радку брытанскага рэйтынгу.

Пра што новая кніга Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд»?

Кніга выйшла ў 2013 годзе і была прысвечаная феномену «савецкага чалавека» і траўме, выкліканай развалам сацыялізму.

Англійскі пераклад выйшаў у амерыканскім выдавецтве Random House. «Час сэканд-хэнд» некалькіх месяцаў быў у спісе бэстсэлераў New York Times, а яго продажы дасягалі ў ЗША 6-8 тысяч асобнікаў за тыдзень. Рэдактар выдавецтва назваў кнігу ўніверсальнай гісторыяй пра чалавечыя лёсы, здольнай запоўніць прабелы ўва ўяўленнях амерыканцаў аб краінах былога СССР.

«Сэканд-хэнд» Алексіевіч стаў бэстсэлерам у ЗША

На другім месцы ў рэйтынгу The Guardian – раман «Галаад» амерыканскай пісьменніцы Мэрылін Робінсан, за які яе ўганаравалі Пуліцэраўскаю прэміі.

А першае месца атрымала Гілары Мэнтэл за раман «Ваўчыная зала», дзякуючы якому яна стала лаўрэаткай Букераўскай прэміі.

Украінскі прэзідэнт рэкамендуе прачытаць «Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары