КНДР заяўляе, што яе новая ракета здольная дасягнуць Вашынгтону


КНДР абвясціла аб паспяховым выпрабаванні міжкантынентальнай балістычнай ракеты, здольнай паразіць цэлі на ўсёй тэрыторыі ЗША. Па дзяржаўным тэлебачанні заявілі, што цяпер Паўночная Карэя стала ядравай дзяржавай.

Як паведамілі дзяржаўныя СМІ, ракета «Хвасон-15», здольная несці цяжкую ядравай боегалоўку, праляцела 950 км за 53 хвіліны і дасягнула максімальнай вышыні 4475 км. Кім Чэн Ын, які прысутнічаў пры запуску ракеты, абвясціў, што КНДР «рэалізавала вялікую гістарычную задачу па фармаванні ядравых сіл дзяржавы».

КНДР правяла чарговае выпрабаванне ў ноч на сераду. Па дадзеных японскіх вайскоўцаў, ракета ўпала ў мора, прыкладна ў 250 км ад паўночнага ўзбярэжжа Японіі, паведамляе Бі-бі-сі.

«Мы з гэтым разбярэмся», – адрэагаваў на запуск прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Міністр абароны Джым Мэтыс адзначыў, што гэтая ракета ляцела даўжэй і паднялася вышэй за ўсіх папярэдніх ракет, запушчаных Паўночнай Карэяй. Ён заявіў, што КНДР уяўляе небяспеку для міру ва ўсім свеце.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў