КНДР аднаўляе ракетны палігон, які закрылі пасля сустрэчы Кім Чэн Ына і Трампа


Паўночная Карэя «распламбавала» ракетны палігон «Sahoe», які не працаваў са жніўня 2018 года, паведамляе аналітычны цэнтр «Beyond Parallel».

Гэтую інфармацыю пацвердзілі здымкі са спадарожнікаў і разведка Паўднёвай Карэі. На здымках бачныя два будаўнічыя краны і будаўнічыя матэрыялы. «Beyond Parallel» адзначае, што са стартавай пляцоўкі палігона знялі ахоўнае пакрыццё.

У амерыканскім аналітычным Цэнтры Стымсана мяркуюць, што працы пачаліся ў перыяд з 16 лютага па 2 сакавіка. У Цэнтры даследаванняў нераспаўсюджання ядравай зброі імя Джэймса Марціна адзначаюць, што працы на палігоне пачаліся яшчэ напярэдадні сёлетняй сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара КНДР Кім Чэн Ына ў В’етнаме.

Hавiны
Адмянілі ланч і раз’ехаліся: Трамп і Кім Чэн Ын не дамовіліся
2019.02.28 10:58

Паводле «The Sunday Times», сёлетні саміт лідараў КНДР і ЗША скончыўся датэрмінова праз тое, што Кім Чэн Ын адмовіўся закрыць сакрэтнае прадпрыемства па абагачэнню ўрану.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў