З музыкам Пятром Клюевым можна размаўляць пра ўсё, што заўгодна: хоць пра космас, хоць пра хаос. Ён пражыў больш за шэсць гадоў за мяжой, валодае некалькімі замежнымі мовамі і вярнуўся ў Беларусь, каб паводле яго, «прасоўваць у масы беларускую мову і культуру».
Аўтар і выканаўца спрабаваў свае сілы ў нацыянальным адборы на галоўны музычны конкурс Еўропы, але менавіта выступ у складзе гурта «Амплітуда смеласці» на ўкраінскім конкурсе «Х-фактар» прынёс яму папулярнасць у суседняй краіне.
Для чаго вяртацца на радзіму? Хто такі творца-змагар? Як жывецца маладым музыкам у нашае краіне? На гэтыя і іншыя тэмы мы паразмаўлялі з Пятром.
Вядома, каб атрымаць досвед, больш зразумець і палюбіць сваё. Не цэніш сваё, калі не пабачыш іншага! Памятаю часы, калі мая маці была жывая. І ты думаеш, калі яна ёсць – не, гэта здарыцца з іншымі, паміраюць мамы ў іншых, са мною ніколі гэтага не здарыцца. А потым яна памірае. Я, на жаль, у 22 гады пахаваў сваю маму, і вось цяпер я не хачу страціць сваю бацькаўшчыну, сваю краіну. Таму я асэнсаваў, зразумеў, што трэба любіць сваё. Без фанатызму – проста любіць рабіць сваю справу.
Вяртаюцца, на жаль, у меншасці. Таму што для большасці гэта чужое – любіць радзіму. Для іх гэтыя каштоўнасці нявартыя.
І добра, і кепска. Добра ў тым, што ў цябе ёсць пратэст. Але няма магчымасцяў. Нашыя песні не так лёгка «прабіць» на радыё, складана трапіць на тэлебачанне. Але гэта і не трэба: ёсць інтэрнэт – нашмат больш магутная «зброя», якая нам дае нават больш рэйтынгу.
Творца, калі ён знаходзіцца ў занадта камфортнай зоне, дзе яму ўсё дазволена – трошкі дэградуе.
А калі ў яго ёсць нейкія абмежаванні, не даюць гастрольку – гэта абсалютна выдатна для паэта, для творцы, для мастака.
Нехта будзе скардзіцца, жывучы ў Брунэі, у Бандар-Серы-Бегавані. У яго будзе мільярд долараў на рахунку, і ён страціць сэнс жыцця. А нехта будзе жыць нашмат больш шчаслівым за сто баксаў. І ён больш зробіць для грамадства нават у больш цяжкіх умовах. Мы самі ствараем свой сусвет навокал.
Не, у мяне не было. Але выклікалі ў аддзел ідэалогіі, прасілі нейкія песні карэктаваць.
Калі быў канцэрт у малой зале Палацу Рэспублікі. У мяне ёсць песня пра снежань. А канцэрт быў 21 снежня, праз год пасля Плошчы. І ідэолагі ўгледзелі ў назве алегорыю Плошчы і прасілі не спяваць. Але я проста праігнараваў – ўсё роўна песню выканаў.
А так у мяне ніколі асабліва праблемаў не было. Я за кансэнсус. Напрыклад калі ў мяне будзе магчымасць камунікацыі з Лукашэнкам ці з нейкімі чыноўнікамі, я не буду ім крычаць: «Ганьба! Вы – ганьбукі!».
(Думае) І так, і не. Таму, што я не буду ніколі на гэтым рабіць папулізму і крычаць, што я змагар! Пісаць песні на замову… Я кладуся спаць, еду ў транспарце, займаюся з дзяўчынай сексам, і гэтак далей – і нейкая песня, нейкі матыў з’яўляецца пасля гэтага, разумееш? І гэта немагчыма кантраляваць.
Я за заклік да быцця патрыётам, любіць сваю краіну, але я не магу сябе прымусіць.
Кожны нармальны творца апрыёры ў пратэсце – нават да самога сябе – а што казаць пра іншых? У мяне да сябе прэтэнзіяў мільярд.
А вось гэта было шчыра. Я перажываў, хваляваўся, 24 гадзіны ў мяне было ўключана «Громадське ТV». Я глядзеў онлайн з малым дзіцём, што ляжаў побач і шчыра хваляваўся. Я проста пішу і не думаю, ці я змагар, ці не.
А вось такі этап. А потым можа будзе зноў – я не ведаю. Гэта непрадказальна. Гэта як тыя сем планет, разумееш, якія адкрыліся. А можа яшчэ 20 будзе такіх – 20 тысячаў!
Ну гэта проста пытанне часу. Джордана Бруна калісьці крычаў, што ёсць іншыя планеты, іншыя зорныя сістэмы, дзе можа быць жыццё – і яго за гэта спалілі. Ну, гэткі час. Можна было з гэтай нагоды напісаць нейкі Wind of Change-2, як у 90-м годзе Scorpions пішуць гэтую песню пасля падзення Берлінскай сцяны.
Можна, але калі яно з’явіцца. Штучна гэтага пісаць нельга. Я зараз быў на гастролях ва Ўсходняй Украіне – і звярнуў увагу толькі на другі, нават на трэці дзень, што над небам Славянску няма цывільных самалётаў. Я напісаў песню, якая называецца: «Над гэтым небам няма самалётаў».
Не абавязкова пра Украіну. Гэта алегорыя на месца, дзе людзі жывуць. Над іхным небам таксама няма самалётаў праз некаторыя прычыны.
Так, у тым ліку, дабрачынныя канцэрты дзіцячаму рэабілітацыйнаму цэнтру ў Святагорску, дзецям, пераселеным з акупаваных тэрыторыяў. І, ведаеш, гэта быў адзін з найцяжэйшых канцэртаў у жыцці. Некалькі сотняў дзетак ад 5 год… Звычайна я выходжу на сцэну, шчыра людзям кажу пра любоў, пра выкананне свайго паклікання. А там дзеткі – яшчэ 6, –7, –8, – ну былі і 15-гадовыя – а яны ўжо пабачылі вайну. І я думаю: «Што я скажу гэтым дзецям, якія страцілі бацькоў?»
У мяне ў самога дачульцы пяты годзік. Як тата, я разумею, як гэта цяжка – выхоўваць дзіцё.
У мяне адно дзіцё – і нялёгка гэта – нават з любоў’ю. А тут сотні дзяцей. Нібыта яны без будучыні. Я гляджу ў іхныя вочы і хвалююся. Каб нейкая гэтая дзяўчынка не стала прастытуткай. Каб той хлапец, які вырасце, не стаў забойцам.
Я гляджу ў іхныя вочы – і ў мяне абсалютна істэрычныя слёзы, проста град перад выступам за кулісамі.
Я з’яўляюся першым музыкам у Беларусі, які практыкуе вулічныя выступы, але не на вуліцы. Гэта ўсё афіцыйна, з дазволу ўладаў, я пісаў адмысловыя лісты.
Гэта інтымнае. Шчыра кажучы, я не хачу агучваць у медыях. Калі людзям цікава, хай пішуць мне ў асабістыя. Я проста раблю такі «сацыяльны шок». Людзі звыкліся бачыць артыста ў пафасных месцах. І для мяне, маладога і невядомага выканаўцы – гэта, ведаеш, такі «эцюд над сабой».
Гандлёвы цэнтр. Я сядаю проста за фано без усялякай электрычнасці. Граю і спяваю свае песні, іншыя – па-рознаму, як настрой. Абсалютна без графіку, і гэта маё, уласнае. Я з дзіцём у вольны час, калі не з дзіцём, не маю выступу, ці рэпетыцыі, не працую над песняй – еду, проста граю. Гэта такая мая маленькая confessa, споведзь маёй душы ў публічным месцы.
І я табе скажу, што там найбольш адчуваеш, што ты – музыка, чым калі выступаеш на вялікай сцэне. А потым у мяне столькі энергіі нараджаецца ўнутры. Што я хачу даваць, даваць, даваць – і я даю людзям. Напэўна доўга не пражыву праз гэтае, але не магу па-іншаму. Я буду жыць так або ніяк.
Розныя рэакцыі. 99 % яны пазітыўныя: людзі прыйшлі купіць абутак, а яны бачаць, як я граю і спыняюцца. Бо не разумеюць, што гэта адбываецца. Збіраюцца часам па 80–100 асобаў навокал. Фатаграфуюць, ідуць на камунікацыі. Некаторыя людзі пазнаюць, кажуць: «О! Дык вы з X-фактару» – фоткаюцца – «крута, рэспект». А некаторыя: «Так вы ж маўляў такі знакаміты, а што вы так граеце, як вулічны музыка, у гандлёвым цэнтры, тут у вас чамадан. Вы што, бедны?».
Ці пішуць потым мне кранальныя каменты «УКантакце»: «Як файна!», «Вы кранулі маё сэрца», «А мы хочам вас запрасіць на вяселле, каб вы зайгралі гэтую песню».
Гэта мы з Арт Сядзібай зладзілі такую брудную акцыю. Прыехаў на грузавіку, прывёз раяль, выгрузіў і пачаў граць.
Мы хацелі запытаць у насельніцтва, якая будзе назва новай валюты. Людзі прапаноўвалі і «бы» напісаць, і «пракапейкі». Вельмі вясёлы інтэртэймэнт атрымаўся.
Я граў класіку на піяніна, Арт Сядзіба раздавала беларускія стужкі, людзі падыходзілі, смяяліся, рабілі фотаздымкі.
Потым вылецела начальства Камароўскага рынку, міліцыя прыехала: «Мужчына! Чэм вы здзесь занімаецесь?! Вам што, нечым заняцца?!» – я кажу, я граю Шапэна – і яны стаяць, такія, начальнічкі і не ведаюць, што працягнуць.
Таму што я ж нічога дрэннага не раблю. І гэтая такая была маленькая акцыя, каб культурна патроліць «савецкія» улады. Бачыла гэты фотаздымак на некалькі дзён таму, дзе «дармаедка» апраўдваецца перад чыноўнікамі?
Яна сядзіць закрыўшы твар рукамі, у яе там нейкія паперы, пашпарт. Яна мусіць апраўдвацца, чаму не можа аплаціць падатак – а гэтыя з тылу людзі сядзяць «буэ, буэ, буэ» (паказвае).
Гэта ў мяне выклікала такое абурэнне, нават агіду і сорам. І, ведаеш, таксама з’явіліся матывы музычныя.
Не, не за краіну. Часткова за людзей. Ведаеш, я настолькі люблю людзей, наколькі іх ненавіджу. Вось такія тэзы, якія будуюцца на абсалютна супрацьлеглых пачуццях адзін да аднаго.
І наколькі я люблю беларусаў, бачачы такіх людзей, як Зміцер Дашкевіч, іншых актывістаў, якія смела змагаюцца за сваю краіну – мне сорамна, што напрыклад зараз не сплю ў Курапатах. Што я там не магу быць фізічна, з хлопцамі гэтымі.
Я займаюся канцэртамі выступамі рэпетыцыямі, у мяне, на жаль, шчыльны графік, і беларусізацыю нясу праз сваю працу. Але я здымаю перад імі шляпу і здымаю скальп. Таму што дзякуючы такім людзям грамадства трымаецца і менавіта яны з’яўляюцца балансам у грамадстве.
«Люблю ці кахаю… Сябе я зноў пытаю…»
Ніякага асабістага жыцця! Вось адказ на тваё пытанне.
Не, проста я выхоўваю дачульку. У мяне такія дужа санта-барбарскія зносіны з маёй … з Аняй, якую я паважаю і зараз.
Ды яны проста вырашылі мяне патроліць. Я вельмі шчыра пасмяяўся.
Я вельмі люблю, калі «Наша Ніва» троліць спадара «свецкага льва». Трэба людзей трошкі прывучаць, каб яны смяяліся і радаваліся з нас самых, а не ургантаў і іншых расейскіх зорак, актывістаў ці дзеячаў.
У нас ёсць свае выдатныя людзі, яшчэ нават больш вясёлыя, чым расейскія папулярныя медыйныя персоны. У нас ёсць свая прастора, якою з часам мы завалодаем і будзем браць прыклад з Украіны, калі будзе канкурэнцыя ў сваёй краіне. Калі будзе камерцыйнае тэлебачанне, выдатныя шоу на высокім узроўні.
ВД, belsat.eu