Шэсць месцаў у Менску, перапоўненых кляшчамі: глядзіце мапу


Перавышэнне дапушчальнага ўзроўню па колькасці кляшчоў на 1 кв. км. зафіксаваны на 17 участках у Менску. Сярод іх вылучылі шэсць самых небяспечных.

Пра гэта падчас паседжання ў Менгарвыканкаме паведаміла Святлана Ермак, намесніца галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара сталіцы.

Небяспечна высокая колькасць крывасмокаў зафіксаваная ў лясной зоне побач з Цнянскім водасховішчам, у Сцяпянскім і Сляпянскім лясных масівах, у лесе ў Дражні, у раёне вул. Купрыевіча і Агінскага, а таксама ў лесапарку на вул. Нікіфарава (да вул. Русіянава).

Мапа энтымалагічных даследванняў ў Менску па стане на канец ліпеня 2018-га. Крыніца: minsksanepid.by

Паводле найноўшых звестак, сёлета колькасць выпадкаў прысмоктвання кляшча вырас на 8 % у параўнанні з першай паловай 2017-га.

Адмыслоўцы адзначаюць, што цёплае надвор’е спрыяе размнажэнню іксодавых кляшчэй, якія могуць быць пераносчыкамі клешчавага энцыфаліту і Лайм-барэліёза.

Што рабіць, калі вы знайшлі на сабе кляшча?

Ні ў якім разе не вырывайце яго. Звярніцеся да лекара. Правільнае выдаленне кляшча можа знізіць рызыку заражэння.

Калі вы адчуваеце, што самастойна справіцеся з крывасмокам, то можна скарыстацца вось гэтай простай інструкцыяй.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў