Падчас асабістага дагляду міліцыянты знайшлі ў 40-гадовага жыхара Смаргоні марыхуану. Наркотык мужчына набыў у мясцовага канаплянага фермера.
Ім апынуўся 35-гадовы беспрацоўны. На сваім хутары (Смаргонскі раён) мужчына зрабіў цяпліцу, у якой пасадзіў 24 кусты канопляў. Паводле міліцыі, уладальнік цяпліцы пасадзіў яе ўвесну.
У хаце мужчыны знайшлі патрон, перароблены на трубку для курэння марыхуаны.
Смаргонскае аддзяленне Следчага камітэту ўзбудзіла крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў) і ч. 1 арт. 329 (пасеў забароненых раслінаў з мэтаю збыту).
ЮВ, belsat.eu
Фота: Следчы камітэт