Кізім: у Беларусі распачаў вяшчанне ўкраінскі тэлеканал UATV


Ад пачатку лютага ўкраінскі тэлеканал UATV з’явіўся ў кабельных сетках Беларусі. Пра гэта TUT.BY распавёў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Кізім распавёў, што афіцыйны дыстрыбʼютар тэлеканала ў Беларусі кампанія «Навігатар ТБ» паведаміла, што па стане на сярэдзіну лютага UATV даступны абанентам лічбавых пакетаў кабельных сетак УП «Сучасныя электронныя тэхналогіі», якія вяшчаюць у Менску і ЗАТ «Эфір», які вяшчае ў Менску і Менскім раёне.

«Паводле інфармацыі дыстрыбʼютара, у бліжэйшы час плануецца падключэнне UATV яшчэ да некалькіх аператараў кабельных сетак Беларусі», – сказаў Кізім.

Пасол таксама дадаў, што ў бліжэйшы час для аператараў, СМІ і грамадскасці правядуць прэзентацыю тэлеканала.

Пра запуск украінскага тэлеканала ў кабельныя сеткі Беларусі Пятро Парашэнка і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся яшчэ ў 2014 годзе. З тых часоў працэс зацягваўся з розных прычынаў. 24 студзеня 2019 года UATV атрымаў афіцыйны дазвол на вяшчанне ў Беларусі.

***

UATV першапачаткова ствараўся з назвай Ukraine Tomorrow і меў на мэце папулярызацыю пазіцыі Украіны ў свеце. У эфіры будуць і палітычныя навіны, аднак большая частка кантэнту прысвечаная культурніцкаму і сацыяльнаму аспектам.

Зброя, санкцыі і фактар Масквы. Што адбываецца ў беларуска-ўкраінскіх дачыненнях?

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары