Кітайскі каронавірус дабраўся да новага кантынента


Егіпет пацвердзіў свой першы выпадак смяротнага каронавіруса COVID-2019, які з’явіўся ў Кітаі ў канцы 2019 года. Пра гэта паведамляе Al Jazeera.

Пацярпелы чалавек быў «замежнікам», які не праяўляў сурʼёзных сімптомаў, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Егіпту Халед Мугаед.

Hавiны
Колькасць ахвяраў каронавіруса ў Кітаі перавысіла 1500 асобаў
2020.02.15 06:54

Выявіць каронавірус дапамагла праграма праверкі людзей, якія прыбываюць з краінаў, дзе распаўсюдзіўся вірус. Грамадзянства і пункт уезду чалавека не паведамляюцца.

Інфікаванага шпіталізавалі ды ізалявалі.

Такім чынам, Егіпет стаў першай краінай на афрыканскім кантыненце, якая паведаміла аб пацверджаным выпадку каронавіруса, і другой на Блізкім Усходзе пасля Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў