Кітай заявіў, што спыніў распаўсюд каронавіруса


У Кітаі ўдалося спыніць распаўсюд каронавіруснай інфекцыі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Нацыянальнай камісіі здароўя КНР Мі Фэн, перадае Xinhua.

Паводле чыноўніка, звесткі на 28 сакавіка сведчаць пра тое, што колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам у краіне меншая за 3 тыс.

Разам з гэтым Мі Фэн адзначыў, што новы віток барацьбы з вірусам у Кітаі магчымы, бо расце колькасць завозных выпадкаў. Паводле апошніх звестак, іх 693 з 42 краін.

Hавiны
Колькасць памерлых ад каронавірусу перавысіла 30 тысяч чалавек
2020.03.29 11:27

Як паведаміла 29 сакавіка Нацыянальная камісія здароўя КНР, напярэдадні ў Кітаі зафіксавалі 45 новых выпадкаў каронавірусам, з іх завозныя – 44. 5 чалавек памерлі, а 477 выпісалі са шпіталяў.

За ўвесь час у кантынентальным Кітаі было пацверджана 81 439 выпадкаў каронавіруса. Пры гэтым 3300 чалавек памерла. Яшчэ 902 выпадкі фіксаваліся ў Гон-Конгу, Макаў і Тайвані, дзе ад каронавіруса памерлі 6 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў