Кітай у рэкордных аб'ёмах набывае танную расейскую нафту


Кітай скарыстаўся момантам і набывае буйныя абʼёмы расейскай нафты «Urals». Праз пандэмію каронавірусу і падзенне попыту ў Еўропе, расейскую сыравіну прадаюць па нізкіх коштах, паведамляе Reuters.

За апошнія некалькі дзён кітайская кампанія «Unipec» набыла каля 800 000 тон «Urals» з перавалкай на Балтыцы ў канцы сакавіка і каля 500 000 тон з адгрузкай у пачатку красавіка.

Акрамя таго ў пачатку красавіка яшчэ 300 000 тонаў расейскай сыравіны паставіць у Кітай кампанія «Shell».

Трэйдары паведамляюць, што атрымалі запыты пра пастаўкі «Urals» яшчэ ад некалькіх кампаніяў з Паднябеснай.

Абноўлена
«Роснефть» аднаўляе пастаўкі сыравіны ў Беларусь
2020.03.23 17:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў