Улады кітайскага гораду Ўу-хань, дзе былі зафіксаваныя першыя выпадкі каронавіруса Covid-19, удакладнілі колькасць ахвяраў эпідэміі. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Паводле абноўленых афіцыйных звестак, колькасць памерлых ад каронавіруса ва Ўу-хані вырасла на 1290 чалавек – да 3869. Удакладненне лічбаў ўлады патлумачылі тым, што праз перагрузку сістэмы аховы здароўя медыкі не паспявалі своечасова праводзіць тэсты на COVID-19 і рыхтаваць справаздачы.
З улікам новых звестак агулам у Кітаі памерла ад каронавіруса 4632 чалавек.
Афіцыйная дадзеныя па колькасці інфікаваных і памерлых ад каронавіруса ў Кітаі выклікала сумневы і раней. Кітайскія ўлады вінавацілі ў тым, што яны наўмысна заніжаюць маштабы эпідэміі. Пекін гэтыя абвінавачванні зняпраўджваў.
ІІ belsat.eu