Кітай паставіць у Беларусь эксперыментальныя лекі супраць каронавіруса


Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што 25 красавіка ў Беларусь мусіць быць дастаўленыя лекі, рэагенты і рэспіратары для барацьбы з эпідэміяй каронавіруса.

Як адзначае прэс-служба Мінздароўя, у Менску з КНР авіярэйс даставіць 310 упаковак супрацьвіруснага сродку Фавыпіравір (гандлёвая марка Авіган), а таксама рэагенты для 9,6 тысячаў тэстаў і 200 тысяч масак-рэспіратараў KN95.

«Усе гэтыя сродкі, прэпараты і вырабы будуць бязвыплатна перададзеныя Міністэрству аховы здароўя прадстаўнікамі кампаніі «Энерга-Оил», – адзначаецца ў паведамленні.

Раней кампанія алігарха Аляксея Алексіна закупіла ў Кітаі 50 тысяч тэстаў на каронавірус і ўжо перадала іх Міністэрству аховы здароўя.

Пра лекі гандлёвай маркі Авіган падчас брыфінгу 24 красавіка казала намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан. Яна назвала гэты прэпарат «эксперыментальным» і сказала, што Беларусь атрымае яго ў бліжэйшыя дні.

Фавыпіравір маркі Авіган – гэта японскі супрацьвірусны прэпарат, пры дапамозе якога раней лячылі грып. У лютым 2020 года ў Кітаі ён стаў выкарыстоўвацца для эксперыментальнага лячэння COVID-19. У сакавіку гэтыя лекі сталі выкарыстоўваць і ў Італіі. Аднак пераканаўчых доказаў эфектыўнасці або неэфектыўнасці гэтага прэпарату пакуль не хапае.

Hавiны
«У нас ніякай катастрофы няма». Стрым з брыфінгу Мінздароўя
2020.04.24 16:23

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў