Кітай паабяцаў «патрэбную колькасць» COVID-вакцын


Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі заявіла, што Кітай паабяцаў паставіць у краіну «патрэбную колькасць» вакцын ад каронавіруса.

Паведамляецца, што Лукашэнка па тэлефоне пагаварыў з прэзідэнтам Кітая Сі Цзіньпінам, а падчас размовы тэме барацьбы з пандэміяй COVID-19 палітыкі «надалі значную ўвагу».

«КНР пацвердзіла гатоўнасць паставіць у Беларусь вакцыну ад COVID-19 у патрэбным аб’ёме. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб арганізаваных мерах па супрацьдзеянні распаўсюджвання інфекцыі. Як адзначыў кітайскі лідар, прычын супакойвацца пакуль што няма. Менавіта таму, у адпаведнасці з дамоўленасцямі, Беларусь і Кітай і далей будуць максімальна адкрытыя і гатовыя да супрацоўніцтва ў гэтым пытанні».

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў