New York Times паведамляе, што за апошнія некалькі гадоў кітайскія ўлады забілі ці адправілі ў турму не менш за 18 інфарматараў ЦРУ.
Агенты сталі знікаць, пачынаючы з 2011 года. Адзін з іх быў застрэлены ў двары дзяржаўнага будынку.
Былые супрацоўнікі ЦРУ, з якімі гутарылі журналісты New York Times, называюць гэта найбуйнейшай няўдачай амерыканскіх спецслужбаў за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў.
У ЦРУ няма ўпэўненасці, што стала прычынай страты сеткі інфарматараў. Па адной з версіяў, гэта стала магчыма праз наяўнасць здрадніка ў амерыканскай спецслужбе. Па іншай версіі, кітайцы ўзламалі камунікацыйную сетку ЦРУ.
New York Times адзначае, што ЦРУ лічыць шпіянаж у Кітаі адным з сваіх прыярытэтаў. Аднак праз вялікі апарат кітайскіх службаў бяспекі гэты напрамак адначасова зʼяўляецца адным з найбольш складаных.
ІІ, belsat.eu