Кітай і ЗША ўзаемна павысілі мыты на тавары


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што вырашыў перагледзець у бок узмацнення жорсткасці запланаванае на 1 кастрычніка ўзмацненне мытаў на імпарт з КНР.

«З 1 кастрычніка мыта на тавары на $ 250 млрд, якая раней складала 25%, складзе ўжо 30%. Акрамя таго, астатнія тавары аб’ёмам у $ 300 млрд з Кітаю, з якіх мы з 1 верасня збіраліся браць мыту ў 10%, цяпер вырашана абкладаць мытай у 15%», – напісаў Трамп у сваім тўітары.

Гэтак Трамп адрэагаваў на рашэнне Пекіна ўвесці мыты на амерыканскія тавары абʼёмам у $ 75 млрд у год. Ён назваў гэты крок кітайскага кіраўніцтва палітычна матываваным.

Акрамя таго, Трамп абвінаваціў Кітай у крадзяжы амерыканскай інтэлектуальнай уласнасці і нядобрасумленным гандлі. Ён лічыць, што кожны год праз гэта ягоная краіна губляе сотні мільярдаў долараў, а расплачвацца прыходзіцца амерыканскім падаткаплатнікам.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары