Кітай і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты даставілі гуманітарную дапамогу ў Беларусь


13 траўня ў Беларусі прызямліліся два самалёты з гуманітарнаю дапамогаю.

Лятак з Кітаю даставіў у Беларусь 10 тонаў гуманітарнага грузу: аўтаматычную лінію па вытворчасці рэспіратараў KN95, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, тэст-сістэмы ды іншыя медычныя тавары.

Гуманітарная дапамога таксама прыйшла ў Беларусь з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

ААЭ даставілі ў Беларусь маскі, антысептыкі і пальчаткі.
Фота: mfa.gov.by

Па стане на 13 траўня ў Беларусі было зарэгістравана 25 825 выпадкаў інфікавання каронавірусам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў